У Мінску кіроўца грузавіка збіў у двары мужчыну, рухаючыся заднім ходам
Здарэнне адбылося сёння, 4 чэрвеня, у двары дома 25/1 па вул. Якуба Коласа.
Пры руху заднім ходам 30-гадовы кіроўца грузавіка збіў 67-гадовага мужчыну, які ішоў ззаду аўтамабіля, паведамляе СК.
Пацярпелы з рознымі траўмамі шпіталізаваны.