БЕЛ Ł РУС

«Падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт». Наглядны прыклад, як нельга паварочваць

4.06.2025 / 13:33

Nashaniva.com

Спачатку здаецца, што кіроўца Geely проста едзе актыўна, перастрайваючыся ў тую паласу, дзе можна ехаць хутчэй. Але затым раптам вырашае павярнуць направа. Усё бы нічога, але ён зрабіў гэта проста перад аўтобусам.

Гэты эпізод меў месца ў Мінску на вуліцы Свярдлова некалькі дзён таму (дата і час на рэгістратары ўстаноўлены дакладна). Відавочца распавёў Onlíner, што да гэтага кіроўца Geely проста ехаў актыўна, перастройваўся туды-сюды. За рулём быў мужчына.

— Павярнуць з другой паласы і пры гэтым падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт. Кіроўца зрабіў усё, каб звярнуць на сябе ўвагу, — адзначыў аўтар відэа.

З пункту гледжання ПДР

63. Перад разваротам, паваротам налева або направа кіроўца абавязаны, не ствараючы перашкоды і небяспекі для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху, заняць адпаведнае крайняе становішча на праезнай частцы дарогі, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку, акрамя выпадкаў, калі паварот пры ўездзе на скрыжаванне і выездзе з яго ажыццяўляецца ў тых месцах, дзе арганізаваны кругавы рух, а таксама ў месцах, дзе напрамак руху па праезнай частцы дарогі (скрыжаванні) вызначаны дарожнымі знакамі і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула