БЕЛ Ł РУС

Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м

4.06.2025 / 14:25

Nashaniva.com

Яўген Алейнік, які нядаўна дзеля відэакліпа выцягнуў пажылую бабулю з-пад кропельніцы, кажа, што тыя артысты здзяйснялі «надта амаральныя ўчынкі».

Яўген Алейнік. Скрыншот відэа АНТ

Кампазітар Яўген Алейнік хоча сабраць форум для крытыкі артыстаў, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты.

Алейнік у інтэрв’ю «Мінск-Навіны» заявіў, што беларуская культура змянілася, і яна больш не прыме людзей, якія тады занялі бок народа.

«Калі раптоўна якая-небудзь суперзорка цяпер захоча вярнуцца ў Беларусь, яна нечакана выявіць, што ў нашай культуры ўсё кардынальна змянілася. СМІ не абавязаны падтрымліваць такое вяртанне; акрамя таго, кожны СМІ і кожная прадзюсарская кампанія маюць сваю ўнутраную палітыку, якая проста не дазволіць гэта зрабіць.

На самай справе, было б карысна сабраць нейкі форум па гэтай тэме, з удзелам Адміністрацыі прэзідэнта. Трэба адказаць на пытанне — як ставіцца да тых людзей, якія здзяйснялі жорстка амаральныя ўчынкі ў 2020 годзе? Гэтая тэма дыскусійная», — сказаў Алейнік.

Аўтар песні «Бацька ў нас круты» падзяліўся, што ў 2020 годзе задумваў нейкія забаўляльныя праекты, якія цяпер ужо не дарэчныя. 

«Раней, у 2020 годзе, у мяне былі некаторыя жаданні па стварэнні забаўляльных праектаў, але я разумею, што цяпер, у 2025 годзе, яны будуць увогуле не дарэчныя. Калі цяпер рабіць забаўляльны праект, дык ён павінен быць з музыкай сусветнага стылю, якая гучала ў апошнія 50 гадоў», — сказаў Алейнік. Што такое ў ягоным разуменні «музыка сусветнага стылю», ён не патлумачыў.

Нагадаем, Алейнік, які абвінавачвае ідэалагічных праціўнікаў у амаральных паводзінах, нядаўна дзеля здымак кліпа ў вёсцы літаральна дастаў пажылую бабулю з-пад кропельніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула