У Беларусь прыляцеў патрыярх Кірыл
Візіт кіраўніка РПЦ прымеркаваны да святкавання 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў горадзе Полацку.
Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP
Сёння Кірыл ускладзе вянок да Манумента Перамогі ў Мінску, узначаліць служэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў саслужэнні кіраўніка БПЦ Веніяміна, архіпастыраў Мінскай мітраполіі і духавенства сталіцы Беларусі.
5 чэрвеня ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры пройдуць урачыстасці, прымеркаваныя да 900-й гадавіны яго заснавання. Святкаванні пачнуцца раніцай з літургіі ў Сафійскім саборы і традыцыйнага хрэснага ходу па вуліцах Полацка да сцен манастыра.
А 10:00 адбудзецца сустрэча ўладыкі ў Крыжаўзвіжанскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе прадстаяцель РПЦ узначаліць літургію ў саслужэнні Веніяміна, архіпастыраў і духавенства.
Ва ўрачыстасцях возьмуць удзел святары, ігуменні манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі ўлады, пілігрымы.
Завершыцца візіт 6 чэрвеня.