БЕЛ Ł РУС

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

4.06.2025 / 14:55

Nashaniva.com

Украінская разведка ўзламала рэсурсы расійскага канструктарскага бюро «Тупалеў» — аднаго з ключавых прадпрыемстваў у сферы стратэгічнай авіяцыі РФ, піша «Украінская праўда» са спасылкай на спецслужбы.

У выніку аперацыі ўдалося атрымаць даныя, сярод якіх — унутраная службовая перапіска, персанальная інфармацыя супрацоўнікаў, адрасы пражывання, рэзюмэ інжынераў, дакументы аб закупках і пратаколы закрытых нарадаў, даводзяць крыніцы выдання.

Паводле слоў суразмоўцы, украінская разведка ўжо некаторы час адсочвае дакументаабарот прадпрыемства, і атрыманая інфармацыя дазваляе ідэнтыфікаваць людзей, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у абслугоўванні расійскай стратэгічнай авіяцыі.

Пасля заканчэння аперацыі кіберспецыялісты размясцілі на афіцыйным сайце КБ «Тупалеў» выяву савы з расійскім самалётам у лапах як сімвал атакі.

«Цяпер фактычна не засталося нічога таемнага ў дзейнасці КБ «Тупалеў» для ўкраінскай разведкі. У прыватнасці, мы атрымалі вычарпальную інфармацыю пра асоб, непасрэдна ўцягнутых у абслугоўванне расійскай стратэгічнай авіяцыі. Вынік, відавочна, будзе прыкметны як на зямлі, так і ў небе», — кажа крыніца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула