Беларуская чыгунка расказала пра абноўленыя вагоны — з кандыцыянерамі, разеткамі і экалагічнымі туалетамі
171 вагон адрамантавалі ў гэтым годзе, расказалі БелТА ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
За пяць месяцаў, сцвярджае прэс-служба, Беларуская чыгунка паспела выканаць усю праграму па рамонце вагонаў. Гэта значыць, што 171 вагон адрамантавалі.
56 з іх прайшлі праз планавы рамонт на «Мінскім вагонарамонтным заводзе», а 115 — на «Гомельскім вагонабудаўнічым заводзе».
У вагонах усталявалі кандыцыянеры, экалагічныя туалеты і разеткі каля спальных месцаў.
Да канца года чыгунка плануе адрамантаваць яшчэ 200 пасажырскіх вагонаў.