Падчас вайны ва Украіне загінула 631 дзіця
631 дзіця загінула ва Украіне за час вайны, яшчэ больш за 1975 дзяцей атрымалі раненні, паведамляе апошнія даныя Офіс генеральнага пракурора Украіны.
Пахаванне загінулай падчас удару па Сумах сям'і Мартыненкаў: бацькі, маці і 11-гадовага сына. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka
Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай, Херсонскай, Днепрапятроўскай, Кіеўскай, Запарожскай, Мікалаеўскай і Сумскай абласцях.
Гэтыя дадзеныя не з’яўляюцца канчатковымі, гаворка ідзе толькі пра тых, чые імёны ўдалося пацвердзіць, падкрэсліваюць ва Украіне.
У многіх рэгіёнах, дзе працягваюцца баявыя дзеянні, і на акупаваных тэрыторыях падлік цяпер немагчымы.