БЕЛ Ł РУС

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава

4.06.2025 / 15:33

Nashaniva.com

Пра затрыманне Аляксандра Хіхеля напісалі Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая і Вольга Бондарава, заўважыла «Люстэрка».

Аляксандр Хіхель. Скрыншот з відэа: Рыта Хіхель / YouTube

Прапагандысты пішуць, што музыка спяваў «дурацкія песні супраць СВА, супраць нашай улады, супраць Расіі, супраць Дня перамогі».

«А цяпер сядзіць дзесьці ў іншым месцы. І канал знесены нахрен», — напісаў Азаронак. Яго пост размясціла ў сябе і яго калега — прапагандыстка Людміла Гладкая.

Па інфармацыі Бондаравай, Хіхеля вінавацяць у «стварэнні і распаўсюдзе экстрэмісцкага кантэнту». Дакладны артыкул невядомы.

У тэлеграм-канале Бондаравай можна знайсці данос на Хіхеля, датаваны 17 лістапада 2024 года, заўважае «Люстэрка». У той публікацыі прапагандыстка заявіла, што музыка ў 2020 годзе «падтрымаў спробу дзяржаўнага перавароту, але па шыі не атрымаў».

На момант напісання навіны на інстаграм-старонку Аляксандра Хіхеля падпісаны 253 чалавекі. На ютуб яго жонкі, дзе публікаваліся відэа, — 6,17 тысяч чалавек. У роліках музыка грае на гітары і спявае песні «Пра аферыстаў», «Восьмага сакавіка», «Я буду чакаць вас у выраі» і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула