БЕЛ Ł РУС

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў

4.06.2025 / 16:45

Nashaniva.com

«Стром ці норм?», — пытаецца яна ў сваіх гледачоў у тыкток. Відэа заўважыў bgmedia.site.

Скрыншот з відэа: @daryasmyaglikova / TikTok

Маладая беларуска паказала ў тыкток прадукты, якія яна набыла ў «Еўраопце». Агулам дзяўчына патраціла 50 рублёў.

«Я проста ў шоку ад цэн», — кажа яна.

За гэтыя грошы беларуска набыла пельмені, варэнікі, малако, грыбы, тварог, смятану, адзін яблык, персікі, вінаград і цукеркі.

«Магчыма, гэта адэкватныя цэны. Проста калі ты глядзіш на гэты кошык, на яго аб'ём… Табе здаецца, Божа мой, адкуль? Адкуль яны бяруцца? З галавы, напэўна», — падзялілася беларуска ўражаннямі.

У гледачоў яна спытала, такія цэны «стром ці норм», — адсылаючыся да папулярнага ў тыктоку трэнду.

Ролік набраў амаль 80 тысяч праглядаў. У каментарыях дзяўчыне напісалі, што «цукеркі — гэта не жыццёва неабходная пазіцыя», і спыталі, навошта ёй персікі, а «тым больш — вінаград».

@daryasmyaglikova

♬ оригинальный звук - daryasmyaglikova

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула