БЕЛ Ł РУС

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын

4.06.2025 / 17:54

Nashaniva.com

На міжнароднай сельскагаспадарчай выставе правялі конкурс на найлепшага племяннога жарабца.

Фота: «Мінская праўда»

Жарабец па мянушцы Прыгожын з «Палескай нівы» на Століншчыне выйграў конкурс на найлепшага племяннога жарабца на міжнароднай выставе «Белагра-2025».

Прыгожын — гэта жарабец беларускай запражной пароды, яму шэсць гадоў. Прырода такой незвычайнай для беларускага каня мянушкі невядомая. Пераможца вылучыўся выдатнымі пароднымі якасцямі, экстэр'ерам і спадчыннымі характарыстыкамі, піша «МП».

Прыгожын. Фота: expoconf.online

Дарэчы, тытул «Найлепшая племянная кабыла» заваявала таксама кабыла з незвычайнай мянушкай — Казань з саўгаса «Лідскі». Беларускай запражной пароды, народжаная ў 2020 годзе, яна прадэманстравала не толькі выдатны экстэр'ер, але і высокі рэпрадуктыўны патэнцыял. 

Фота: «Мінская праўда»

У намінацыі «Найлепшы племянны маладняк» перамог жарэбчык Кумір, сусед Казані па саўгасе. Яго назвалі сімвалам будучай айчыннага конегадоўлі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула