Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю
16 мая дзяўчынка пайшла закрываць бальнічны, але апынулася ў рэанімацыі. Бацька памерлай хоча, каб справу разгледзеў Следчы камітэт, піша «Флагшток».
Памерлая дзяўчынка
Бацька школьніцы з Ельску, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю і спадзяецца, што далей яе разгледзіць СК.
Праверка, якую анансавала Мінздароўя, зойме два месяцы, удакладніў ён. Мужчына таксама адказаў на спробы прызнаць, што іх шматдзетная сям'я знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы:
«Ніколі не лічыў сваю сям'ю сацыяльна небяспечнай. Мы не алкаголікі, усе дзеці здаровыя, накормленыя, апранутыя», — заўважыў ён.
Бацька памерлага дзіцяці падзякаваў усім за падтрымку і сказаў, што будзе чакаць афіцыйных вынікаў праверак і «дамагацца, каб стала вядомая праўда», распавядае «Флагшток».
Пра смерць школьніцы ў ельскай бальніцы стала вядома 17 мая.
16 мая яна ішла закрываць бальнічны, бо адчувала сябе добра, тэмпературы не было. Яна нават паспела паведаміць класнай кіраўніцы, што гатовая вярнуцца да заняткаў.
Па словах бацькі, у 13:35 бацькам патэлефанавалі і паведамілі, што дзіця ў коме ў рэанімацыі.
А 17:30—17:40 прыехаў рэанімацыйны аўтамабіль з Мазыра, аднак было прынята рашэнне чакаць спецыялістаў з Гомеля — яны прыехалі прыкладна ў 23:30.
А 23:50 бацьку паведамілі, што дзяўчынка памерла.
Чытайце таксама:
Мінздароўя стварыла камісію па расследаванні гібелі 14-гадовай школьніцы ў бальніцы ў Ельску
«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку