Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла
Першая ракетка свету серб Новак Джокавіч пакрыўляўся перад камерай, паказваючы, «як гэта робіць Сабаленка», заўважыла Tribuna.
Скрыншот з відэа: Tribuna
У відэа, якое з'явілася ў сацсетках, Джокавіч выразна пазіруе і кажа, што так робіць тэнісістка Арына Сабаленка.
Тая ў адказ патанчыла пад трэк, напісаны пра яе — «Сабаленка».
Джокавіч ужо парадыраваў Сабаленка: паказваў, як яна ўмее біцца нагамі.