БЕЛ Ł РУС

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

4.06.2025 / 19:46

Nashaniva.com

Абноўлена

У тэлефоннай размове палітыкі абгаварылі вайну ва Украіне і сітуацыю ў Іране. Пра гэта прэзідэнт ЗША паведаміў у сваёй сацсетцы Truth.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Размова Трампа і Пуціна цягнулася 1 гадзіну 15 хвілін.

«Я толькі што скончыў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Размова працягвалася прыкладна гадзіну і 15 хвілін. Мы абмеркавалі напад Украіны на расійскія самалёты, якія знаходзяцца на аэрадромах, а таксама розныя іншыя напады, якія здзяйсняліся абодвума бакамі.

Гэта была добрая размова, але не тая, якая прывядзе да неадкладнага міру. Прэзідэнт Пуцін сапраўды заявіў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адрэагаваць на нядаўні напад на аэрадромы. Мы таксама абмеркавалі Іран і той факт, што час для прыняцця Іранам рашэння, што датычыцца ядзернай зброі, мінае, і яно павінна быць прынята хутка!

Я заявіў прэзідэнту Пуціну, што ў Ірана не можа быць ядзернай зброі, і ў гэтым, я мяркую, мы прыйшлі да згоды. Прэзідэнт Пуцін выказаў здагадку, што ён возьме ўдзел у дыскусіях з Іранам і што ён, магчыма, мог бы быць карысны ў больш хуткім завяршэнні гэтага працэсу. Я лічу, што Іран марудзіць з прыняццем рашэння па гэтым вельмі важным пытанні, і нам спатрэбіцца канчатковы адказ на працягу вельмі кароткага перыяду часу!» — напісаў Трамп.

На некалькі хвілін ён выдаліў свой пост, але потым вярнуў назад без змен у тэксце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула