БЕЛ Ł РУС

Хакеіст Сяргей Касціцын завяршае кар'еру

4.06.2025 / 21:40

Nashaniva.com

38-гадова нападаючы, што апошні час выступаў за жлобінскі «Металург», вырашыў спыніць кар'еру. Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба.

Сяргей Касціцын. Фота: прэс-служба ХК «Металург»

Сяргей Касціцын прафесійна займаўся хакеем 23 гады. 

Усяго Касціцын згуляў за «Металург» у 172 матчах і набраў 114 (25+89) ачкоў. У якасці капітана каманды ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі — у 2023 і 2024 гадах.

За зборную Беларусі Касціцын згуляў на сямі ЧС і набраў 24 (6+18) ачкі ў 41 матчы. Таксама ён стаў найлепшым бамбардзірам зборнай Беларусі на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. У 4 сустрэчах форвард набраў 5 (2+3) ачкоў, згадвае Tribuna.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула