БЕЛ Ł РУС

Украінка спрабавала правезці ў Беларусь золата на 10 тысяч рублёў

4.06.2025 / 22:11

Nashaniva.com

Памежнікі заўважылі яе груз і выпісалі штраф, паведаміла прэс-служба Мытных ворганаў Беларусі.

Фота: Памежны камітэт

32-гадовая ўкраінка ехала ў Беларусь рэйсавым з Літвы — праз памежны пункт «Каменны Лог».

На КПП памежнікі знайшлі ў яе 30 грам золата на 20 тысяч рублёў, пра якія яна не паведаміла.

Праз гэта на жанчыну склалі пратакол за незадэклараваныя тавары (частка 4 арт. 15.5 КаАП) і выпісалі штраф — тысячу рублёў.

Фота: Памежны камітэт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула