БЕЛ Ł РУС

У ЗША знайшлі цела шасцігадовага хлопчыка — маці кажа, што з яго «выганялі дэманаў»

4.06.2025 / 22:37

Nashaniva.com

У доме ў горадзе Форт-Пірс, штат Фларыда, знайшлі цела малалетняга хлопчыка. Яго маці абвінавачваюць у забойстве, паведамляе ABC News.

Маці памерлага хлопчыка Ронда. Фота: Офіс шэрыфа

Шасцігадовы Раміль П'ер не наведваў школу з 14 мая, таму паліцыю папрасілі праверыць, ці ўсё з ім у парадку.

30 мая яны прыехалі ў дом П'ера. Маці хлопчыка Ронда Джойс Полініс правяла аднаго з паліцэйскіх у спальню. Яе сын быў знойдзены мёртвым у ложку.

«Яна сказала, што верыла, што Бог загадаў ёй выгнаць дэманаў з цела дзіцяці. Калі дзіця перастала рухацца і, па сутнасці, памерла, у гэты момант яна адчула, што дзіця вызвалілася ад гэтых дэманаў, і чакала, што ў гэты час яно, па сутнасці, вернецца», — расказаў шэрыф раёну на брыфінгу.

Па матэрыялах справы, у доме жылі толькі маці і сын. Раней паліцыя ўжо наведвалася на гэты адрас — у прыватнасці, з-за «хатніх праблем» з іншым членам сям'і, які калісьці там жыў, а таксама з-за «медыцынскага інцыдэнту», які адбыўся з жанчынай 17 мая-за дзень да меркаванага забойства Раміла.

«Але не было нічога, што непасрэдна тычылася дзіцяці і магло б папярэдзіць нас аб цяперашняй сітуацыі», — дадаў шэрыф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула