БЕЛ Ł РУС

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы

5.06.2025 / 6:34

Nashaniva.com

Яму было 46 гадоў.

«Вось і ўсё. Няма ў мяне больш брата. Саша сышоў у лепшы свет ва ўзросце 46 гадоў», — напісала ў сваім фэйсбуку былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.

Яна дадала, што прычынай смерці магло быць сэрца, але будзе экспертыза.

Аляксандр Класкоўскі нарадзіўся 26 верасня 1978 года ў сям'і вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх.

У 1999 годзе паступіў на службу ў ДАІ Ленінскага раёна Мінска, быў інспектарам ДПС. У 2005 г. вымушана пакінуў МУС у чыне лейтэнанта міліцыі.

Фота: Радыё Свабода

19 снежня 2010 года падчас Плошчы-2010 выйшаў у міліцэйскай форме сярод пратэстоўцаў. Быў затрыманы ў сябе дома наступнай ноччу — на 21 снежня 2010 г. Пры гэтым быў моцна збіты. Змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах і асуджаны на пяць гадоў. Быў памілаваны і вызвалены з шклоўскай калоніі 14 верасня 2011 г.

Пасля 2020 года пакінуў Беларусь, жыў у ЗША. Быў жанаты, меў трох дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула