БЕЛ Ł РУС

Колькасць машын і аўтобусаў на выезд з Беларусі рэзка вырасла 

5.06.2025 / 7:22

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаяць 1530 легкавых аўтамабіляў і 50 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт.

Такім чынам адбыўся рэзкі рост за апошнія дні. На мінулым тыдні было менш за 400 машын, і 3-5 аўтобусаў.

Сёння ў «Каменным Логу» на літоўскай мяжы стаяць 40 легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма. У «Беняконях» чэргаў няма.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула