БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы

5.06.2025 / 11:5

Nashaniva.com

Менавіта гэту вышку ў 1960-я збіраўся ўзарваць беларускі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў, за што трапіў у мардоўскія лагеры. 

Вышка на Залатой Горцы — адна з двух мінскіх «глушылак», якія ў савецкія гады спецыяльна глушылі сігналы розных замежных радыёстанцый, што вяшчалі на тэрыторыю СССР.

Пра тое, што вышку зносяць, паведаміў канал «Мінск. Галоўнае». 

Менавіта гэту вышку ў 1960-я збіраўся ўзарваць беларускі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў, за што правёў 10 гадоў у мардоўскіх лагерах.

У 1963 годзе Ханжанкоў разам з аднадумцамі стварыў антысавецкую групу, якая мела на мэце падарваць радыёвежу, што глушыла заходнія галасы.

Для падрыхтоўкі выбуху яны здабылі тратыл з неразарваных снарадаў часоў Другой сусветнай вайны. Аднак адзін з удзельнікаў групы здаў план у КДБ. 27 мая 1963 года Ханжанкова арыштавалі і абвінавацілі ў «спробе здзейсніць дыверсію» і «антысавецкай агітацыі і прапагандзе». 7 кастрычніка таго ж года яго асудзілі на 10 гадоў лагераў, якія ён адбываў у Мардовіі.

Пасля вызвалення ў 1973 годзе Ханжанкоў вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог і на заводзе імя Кірава. Ён працягваў грамадскую дзейнасць, удзельнічаў у акцыях памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій і назіраў за палітычнымі судамі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула