БЕЛ Ł РУС

Ружовая спальня і балдахін — дзе Трамп пасяліў канцлера Германіі

5.06.2025 / 14:22

Nashaniva.com

Вашынгтонскі Blair House карыстаецца рэпутацыяй «самай раскошнай гасцініцы ў свеце», і менавіта там сёння спыніцца Фрыдрых Мерц.

Bild

У гасцявым доме прэзідэнта ЗША канцлера сустрэнуць багата аформленыя класічныя інтэр’еры і ружовая спальня, у якой начавалі прынцэса Дыяна і Жаклін Кенэдзі. У гэтым рамантычным і ўрачыстым люксе стаіць выдатнае ложа з балдахінам XIX стагоддзя. Каб узняцца на яго, патрэбна невялікая падстаўка, піша Bild.

У Blair House — 119 памяшканняў агульнай плошчай 6,5 тысячы квадратных метраў, уключаючы 14 спальных пакояў і 35 ванных. Для падрыхтоўкі Мерца да сустрэчы з Трампам прызначана некалькі канферэнц-залаў. Памяшканні, у якіх размесціцца канцлер, абстаўлены антыкварнай англійскай мэбляй XVIII стагоддзя.

Тут таксама спыняліся каралева Лізавета II, Уінстан Чэрчыль, Нэльсан Мандэла і Шарль дэ Голль. Наведвала Blair House і канцлер Ангела Меркель.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула