БЕЛ Ł РУС

Польскія памежнікі зноў прымаюць аўтобусы з Беларусі

5.06.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Дзяжурны афіцэр Надбужанскага аддзела памежнай службы Польшчы адказаў «Люстэрка», што абмежавання руху няма, але насамрэч некалькі гадзін мяжа не працавала.

Ілюстрацыйны здымак: сацсеткі

Па яго словах, на прапускным пункце прымаюць і аўтамабілі, і аўтобусы. Рух інтэнсіўны, а перапынкаў у працы не было, заўважыў афіцэр.

«Усе віды транспарту прымаем і адпраўляем у звычайным рэжыме, гэтак жа як і ў любы іншы дзень», — сказаў ён.

Раней Беларускі дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што з раніцы 5 чэрвеня Польшча перастала прымаць аўтобусы на пункце «Тарэспаль».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула