БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцам вядома пра 20 затрыманых па справе «Беларускага Гаюна»

5.06.2025 / 16:31

Nashaniva.com

Зараз яны знаходзяцца пад вартай, піша «Вясна».

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра 20 затрыманых па справе «Беларускага Гаюна», што знаходзяцца пад вартай.

Падрабязнасці спраў супраць іх невядомыя.

«Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны», — піша «Вясна».

У лютым 2025 года стала вядома пра тое, што невядомыя атрымалі доступ да чату маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага праект спыніў працу, а праваабаронцы паведамлялі пра некалькі затрыманняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула