БЕЛ Ł РУС

223 населеныя пункты адключаліся ад электраэнергіі праз непагадзь

6.06.2025 / 8:48

Nashaniva.com

За перыяд непагадзі з учорашняга дня ад электразабеспячэння адключаліся 223 населеныя пункты. У аднаўленчых працах былі задзейнічаны больш за 120 энергетыкаў у ліку аварыйных брыгад, што працуюць на месцах інцыдэнтаў, паведамляе Мінскэнерга.

Фота: Мінскэнерга

Па стане на 8:00 раніцы работы працягваюцца ў 25 населеных пунктах.

Энергетыкі працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння, ужываючы ўсе неабходныя рэсурсы і тэхналогіі для мінімізацыі часу адключэнняў.

Па прагнозах Белгідрамета, складанае надвор’е будзе захоўвацца і на працягу сённяшняга дня.

«У выпадку выяўлення абарваных правадоў ліній электраперадачы — не падыходзьце да іх бліжэй за 8 метраў і неадкладна паведамляйце пра гэтыя факты. Кароткі нумар аварыйных службаў — 115 і 144», — заклікаюць у «Мінскэнерга»..

Чытайце таксама:

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і вішню. Учора ў Мінску выпаў першы летні град

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА

На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Каментары да артыкула