БЕЛ Ł РУС

Трохгадовы хлопчык выпаў з другога паверха ў Гродзенскім раёне

6.06.2025 / 9:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам у чацвер, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: СК

Трохгадовы хлопчык залез на падваконнік. Акно ў пакоі было адкрыта, абапёршыся на маскітную сетку, хлопчык упаў з вышыні другога паверха.

Зараз дзіця знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Малы знаходзіўся ў кватэры разам з роднымі, аднак на кароткі прамежак часу застаўся без нагляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула