БЕЛ Ł РУС

З-за ўдару маланкі ў Магілёўскім і Бабруйскім раёнах загарэліся два дамы

6.06.2025 / 11:30

Nashaniva.com

Непагадзь прынесла вялікія непрыемнасці дзвюм гаспадыням дачных дамоў — у садовым таварыстве «Будаўнік-1» Бабруйскага раёна і «Надзея-Шчэжар» Магілёўскага раёна, паведамляе МНС.

Паведамленне пра пажар у СТ «Будаўнік-1» паступіла 5 чэрвеня ў палову дзясятай вечара ад суседзяў. Як распавялі відавочцы, дом загарэўся адкрытым полымем. 70-гадовая гаспадыня дачы пражывае ў Бабруйску, у момант здарэння яна знаходзілася дома, на дачы нікога не было.

Пажар знішчыў дах, пашкодзіў рэчы на мансардным паверсе. Разглядаецца версія пра трапленне ў дом навальнічнага разраду.

У 22:08 паступіў званок пра пажар у СТ «Надзея-Шчэжар» Магілёўскага раёна. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі адкрытае гарэнне дома. Гаспадыня пацвердзіла, што ў памяшканні нікога няма.

Пашкоджаны перакрыцце, дах і маёмасць. Разгляданая прычына пажару — трапленне маланкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула