Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу
Яе муж — 39-гадовы знаток Юрый Філіпаў — выступае за каманду Максіма Паташова.
Алена Повышава. Фота з яе інстаграма
Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам, знатаком Юрыем Філіпавым.
«Па пашпарце — без малога 14 гадоў, па жыцці — без такога ж 12. Гэта была вялікая частка майго жыцця, якую я з вялікай удзячнасцю закрываю. У кожнага свой шлях, але галоўнае, што я зразумела праз гэтыя гады: самы верны — заўсёды там, дзе мы выбіраем сябе. Заўсёды», — напісала яна ў інстаграме, змясціўшы фота штампа.
Фота з інстаграма Алены Повышавай
37-гадовая Алена Повышава — капітан каманды ў маскоўскім «Што? Дзе? Калі?», гэта вельмі моцны гулец.
39-гадовы Юрый Філіпаў — адзін з самых моцных гульцоў праекта, выступае за каманду Максіма Паташова.
Алена і Юрый (ён нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу) пазнаёміліся ў Мінску на інтэлектуальнай гульні. Повышава тады выступала за каманду Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, а Філіпаў — за ўкраінскі клуб «Юма». З пачатку 2010-х яны жывуць у Расіі. У пары — сумесная дачка Юна.
У гэтым годзе «Што? Дзе? Калі?» спаўняецца 50 гадоў. Зараз ідзе летняя юбілейная серыя.
Каманда Юрыя Філіпава гуляла 16 мая, а каманда Алены Повышавай будзе гуляць 20 чэрвеня. Гульні зараз праходзяць па пятніцах.