БЕЛ Ł РУС

Беларус сарваўся з вышыні падчас малярных прац у Варшаве

6.06.2025 / 14:53

Nashaniva.com

У пятніцу раніцай адбыўся сур’ёзны няшчасны выпадак у раёне Урсынаў, дзе 34-гадовы работнік зваліўся з трэцяга паверха падчас малярных прац, паведамляе Miejski reporter.

Ілюстрацыйнае фота

Каля 8:25 раніцы службы выратавання атрымалі паведамленне аб няшчасным выпадку на Урсынаве адбылося падзенне з вышыні. Пацярпелым аказаўся 34-гадовы грамадзянін Беларусі, які выконваў малярныя працы на вышыні трэцяга паверха.

Паводле сведчанняў відавочцаў, падчас выканання службовых абавязкаў мужчына раптам зваліўся з вяровак, што трымалі яго. Калегі, якія працавалі на вышэйшых паверхах, пачулі толькі гук удару цела аб зямлю.

На месца адразу прыбылі службы выратавання, у тым ліку брыгада хуткай дапамогі «Meditrans».

Пацярпелы быў у прытомнасці і цвярозы. Яго даставілі ў бальніцу з сур’ёзнымі траўмамі, у тым ліку пераломам пляча і рукі, траўмай жывата і тазу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула