Святлана Алексіевіч выступіць у Варшаве
16 чэрвеня лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч сустрэнецца са сваімі чытачкамі і чытачамі ў Варшаве ў Новым Тэатры, паведамляе «Беларускі ПЭН».
Мадэраваць сустрэчу будуць старшыня Беларусага ПЭН Таццяна Нядбай і Юстына Чэхоўска.
Мова сустрэчы: руская/беларуская, з перакладам на польскую мову, уваход вольны.
16 чэрвеня (панядзелак), 19:00—21:00
Фае Новага Тэатра / Новая Кнігарня, ul. Madalińskiego 10/16, 02-513 Варшава, Польшча