БЕЛ Ł РУС

ПВК «Вагнер» пакідае Малі

6.06.2025 / 15:31

Nashaniva.com

ПВК «Вагнер» пакідае Малі і «вяртаецца дадому», паведаміла прэс-служба кампаніі. Яна адзначае, што супрацоўнікі ПВК «выканалі асноўную місію» ў краіне.

Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

«Мы знішчылі тысячы баевікоў і іх камандзіраў, што гадамі тэрарызавалі мірнае насельніцтва. Дапамаглі мясцовым патрыётам стварыць моцную і дысцыплінаваную армію, здольную абараніць сваю зямлю. І выканалі галоўную задачу — усе рэгіянальныя сталіцы вярнуліся пад кантроль законнай улады», — паведамляе блізкі да ПВК тэлеграм-канал «Разгрузка Вагнера».

Раней паведамлялася, што вагнераўцаў летам гэтага года могуць перавесці ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула