БЕЛ Ł РУС

У Мінску 88-гадоваму кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў аварыю

6.06.2025 / 18:50

Nashaniva.com

Сёння ўдзень у Мінску на вуліцы Кальварыйскай адбылося ДТЗ, прычынай якога, па папярэдніх даных, стала рэзкае пагаршэнне самаадчування кіроўцы.

88-гадовы мужчына, які кіраваў аўтамабілем Volkswagen, недалёка ад дома №33/15 урэзаўся ў Buick і Audi. Мяркуецца, што яму стала дрэнна за рулём.

На жаль, кіроўца Volkswagen памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула