У Івацэвіцкім раёне загінуў чалавек, які ляжаў на дарозе
5 чэрвеня каля 23:25 на дарозе Н-222 «Целяханы — Пласкінь» адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
50-гадовы кіроўца аўтамабіля Renault наехаў на 42-гадовага пешахода, які ляжаў на праезнай частцы і не меў святлоадбівальных элементаў.
У выніку аварыі пешаход загінуў на месцы здарэння. Па факце ўзбуджаная крымінальная справа, узяты аналіз крыві.