БЕЛ Ł РУС

Пад Лідай вясковец зваліўся ў васьміметровую студню

6.06.2025 / 22:47

Nashaniva.com

У вёсцы Цыбары каля Ліды 6 чэрвеня мужчына ўпаў у студню глыбінёй каля васьмі метраў, калі спрабаваў яе пачысціць. Страхоўка аказалася недастаткова трывалая, і мужчына апынуўся ў вадзе.

Скрыншот з відэа

Сваякі мужчыны не змаглі самастойна яму дапамагчы і выклікалі ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС спусцілі пацярпеламу страхавальны пояс з вяроўкай і дасталі яго наверх з дапамогай спецыяльнага абсталявання.

Медыцынская дапамога мужчыну не спатрэбілася, хоць «хуткая» таксама прыязджала на месца здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула