Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА
Усё адбылося вечарам у Грандзічах. Машына з рэгістратарам пад’язджае да перакрыжавання. Для транспарту загараецца «чырвонае», для пешаходаў — «зялёнае», піша Newgrodno.by.
Але замест людзей на «зебры» з’яўляецца ліса. Дачакаўшыся патрэбнага сігналу святлафора, яна спакойна і бяспечна перайшла дарогу. А далей пабегла кудысьці па сваіх лісіных справах.
Здаецца, нават людзям часам варта павучыцца ў жывёл скрупулёзнаму выкананню правілаў. Бо быў ужо позні вечар, машын на дарозе мала, але ліса выбрала для пераходу дарогі менавіта ўчастак са святлафорамі.