БЕЛ Ł РУС

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

7.06.2025 / 9:51

Nashaniva.com

Падчас аперацыі «Павуцінне» па знішчэнні стратэгічнай авіяцыі Расіі выкарыстоўвалася выключна ўкраінская зброя. Пра гэта распавёў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў праграме This Week, паведамляе РБК-Украіна.

Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Па словах прэзідэнта, гэта было ягоным жаданнем, каб падчас атакі на расійскія аэрадромы не выкарыстоўвалася абсталяванне, прадастаўленае саюзнікамі Украіны.

«Я вельмі хацеў, каб мы выкарыстоўвалі толькі тое, што вырабляем самі, і каб размежаванне было вельмі выразным», — патлумачыў Зяленскі.

Як вядома, у выніку аперацыі «Павуціна» было пашкоджана каля траціны расійскага флоту стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў. Для аперацыі выкарыстоўвалі FPV-дроны, якія таемна дастаўлялі грузавікамі да расійскіх аэрадромаў.

Аперацыя «Павуцінне»

У першы дзень чэрвеня Служба бяспекі Украіны атакавала дронамі адразу чатыры расійскія аэрадромы стратэгічнай авіяцыі — «Белая», «Дзягілева», «Аленья» і «Іванава». Гэтая гістарычная і беспрэцэдэнтная аперацыя атрымала назву «Павуціна». Яе рыхтавалі паўтара года.

Паводле афіцыйных звестак, у ходзе аперацыі ўдалося паразіць прынамсі 41 стратэгічны самалёт РФ, у тым ліку Ту-95, Ту-22М3 і А-50. Страты для Расіі ацэньваюцца прыкладна ў 7 мільярдаў даляраў.

Пасля аперацыі «Павуцінне» расіяне змаглі задзейнічаць для атакі на Украіну толькі 7 бортаў стратэгічнай авіяцыі, з якіх выпусцілі 36 ракет Х-101.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула