У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца
Раніцай 6 чэрвеня жыхары бельгійскага горада Хаасродэ паведамілі пра пажар у доме, дзе пражывала ўкраінская сям’я, піша РБК-Украіна.
Wikimedia Commons
Раней гэты будынак належаў мясцоваму святару.
Ратавальнікі на месцы пажару выявілі цела 46-гадовай жанчыны і шасцігадовую дзяўчынку з мноствам нажовых раненняў. На момант прыбыцця пажарных жанчына ўжо была мёртвая, дачку спрабавалі выратаваць.
Украінская сям’я пражывае ў Бельгіі ўжо 3 гады, бацька ваюе на фронце ва Украіне. Старэйшы сын на момант пажару быў у школе.