БЕЛ Ł РУС

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

7.06.2025 / 14:55

Nashaniva.com

Паводле даных за красавік 2025 года, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці паказаў сярэдні намінальны налічаны заробак у 3924,3 рубля, што амаль на 425 рублёў больш, чым у Мінску, піша Onliner.by.

Для параўнання, у Мінску аналагічны паказчык склаў 3499,8 рубля. Ідзе гаворка пра заробак да ўтрымання падаткаў і ўзносаў (то-бок «бруднымі»).

Высокі ўзровень даходаў у Астравецкім раёне тлумачыцца тым, што менавіта тут размешчана Беларуская атамная электрастанцыя. Падобныя буйныя прадпрыемствы, асабліва ў сферы энергетыкі і прамысловасці, часта фарміруюць падвышаныя сярэднія заробкі ў рэгіёне.

Сярод іншых раёнаў з высокімі даходамі ў красавіку адзначыліся:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула