БЕЛ Ł РУС

Пад Баранавічамі адзін чалавек загінуў у аварыі, чацвёра ў бальніцы

7.06.2025 / 16:41

Nashaniva.com

У Баранавіцкім раёне адбылося сур'ёзнае ДТЗ, у выніку якога загінуў адзін чалавек, яшчэ чацвёра атрымалі траўмы, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 12-й гадзіны дня на аўтадарозе М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі».

55-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, кіруючы аўтамабілем Lada, спрабаваў зрабіць паварот-разварот з правай паласы, але не саступіў дарогу іншай Lada, якой кіраваў 19-гадовы расіянін, што рухаўся ў тым жа кірунку па левай паласе.

У выніку сутыкнення 55-гадовы вадзіцель загінуў на месцы. Ягоныя пасажыры — 46-гадовая жанчына і 13-гадовы хлопчык — былі шпіталізаваныя. Таксама ў бальніцу дастаўлены другі кіроўца і яго 40-гадовы пасажыр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула