БЕЛ Ł РУС

Летась амаль 5,7 тысячы беларусаў атрымалі польскае грамадзянства праз працэдуру прызнання

7.06.2025 / 18:9

Nashaniva.com

У 2024 годзе амаль 5,7 тысячы беларусаў атрымалі польскае грамадзянства праз працэдуру прызнання. Пра гэта сведчаць прааналізаваныя выданнем «Позірк» адкрытыя афіцыйныя даныя на польскім партале.

Фота: МЗС Польшчы

Прызнанне грамадзянінам Польшчы — гэта адміністратыўнае рашэнне, якое прымае ваявода (рэгіянальны кіраўнік), калі ў іншаземца ёсць цесная сувязь з Польшчай: пастаяннае пражыванне, дазвол на жыхарства, польскія карані і іншыя законныя падставы. Гэтая працэдура адрозніваецца ад надання грамадзянства прэзідэнтам краіны.

Найбольш беларусаў летась прызналі грамадзянамі Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве (тут знаходзіцца Варшава) — 2248 чалавек. Далей ідуць: Паморскае — 726, Падляшскае — 663, Велькапольскае — 432, Малапольскае — 431 і іншыя ваяводствы.

Усяго органы ўлады Польшчы прынялі 10 925 станоўчых рашэнняў аб прызнанні грамадзянства для 14 828 іншаземцаў. Беларусы складаюць 38,34% ад гэтай колькасці, саступаючы толькі ўкраінцам (7451 чалавек, або 50,27%).

Таксама ў 2024 годзе 506 іншаземцам адмовілі ў прызнанні грамадзянства, у тым ліку 148 беларусам і 216 украінцам.

Паводле звестак Упраўлення па справах іншаземцаў, на канец лютага 2024 года ў Польшчы жылі 143,1 тысячы грамадзян Беларусі з афіцыйнымі дакументамі, што легалізуюць іх знаходжанне ў краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула