На наступным тыдні асаблівага цяпла чакаць не варта
Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ папярэдзіў, што з 9 па 15 чэрвеня ў Беларусі не варта чакаць сапраўды цёплага лета. Паводле ягонага прагнозу, у гэтыя дні будзе прахалодна і вільготна.
Фота ілюстрацыйнае
Прычына прагназаванага прахалоднага надвор’я — атлантычныя і балтыйскія цыклоны, якія прынясуць дажджы і вільготнае паветра.
Тэмпература ў сэрэдзіне чэрвеня будзе ніжэйшай за кліматычную норму, з рэзкімі перападамі і атмасфернага ціску, і тэмператур.
У панядзелак, 9 чэрвеня, днём чакаецца тэмпература +14…+20 °C. У аўторак, 10 чэрвеня — +14…+18 °C.
У сераду, 11 чэрвеня — ад +12 на поўначы да +20 на паўднёвым усходзе. У чацвер і пятніцу — ад +11 да +17 °C, у выхадныя — +15…+20 °C.
Ноччу ў гэтыя дні будзе тэмпература ад +7 да +15 °C.
Таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, магчымыя туман уначы і зранку, вецер заходняга і паўночна-заходняга кірунку, часам з парывамі.
Увогуле тыдзень будзе пераважна халодны, вільготны і неўстойлівы — працяглага сонечнага і спякотнага надвор’я чакаць не варта.
Чытайце таксама:
Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?
Сіноптыкі расказалі, якім быў халодны і дажджлівы май у гэтым годзе