Арына Сабаленка прайграла ў фінале «Ралан Гарос»
У вельмі драматычным фінале другога па ліку сёлетняга турніру Вялікага шлема амерыканка Коры Гаўф у трох сэтах перамагла беларуску Арыну Сабаленку — 7:6, 6:2, 6:4.
Арына Сабаленка падчас матчу. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard
Па выніках адкрытага чэмпіянату Францыі Коры Гаўф атрымае 2,55 мільёна еўра, Сабаленка — у два разы менш.
Сабаленка перад гэтым турнірам займала першае месца ў сусветным рэйтынгу, яе суперніца — другое. У 2023 годзе тэнісісткі ўжо сустракаліся ў фінале турніру Вялікага шлему — US Open. Тады ў трохсетавым паядынку поспеху таксама дамаглася амерыканская тэнісістка.
Усяго ж у дзесяці папярэдніх паядынках паміж сабой Сабаленка і Гаўф атрымалі па пяць перамог. Цяпер у вочным спаборніцтве амерыканка выйшла наперад.
Чытайце таксама:
Упершыню ў кар'еры Арына Сабаленка выйшла ў фінал «Ралан Гарос»
Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла
Сабаленка адарвалася ў сусветным рэйтынгу на 4300 балаў
Арына Сабаленка трэці раз стала чэмпіёнкай турніру WTA-1000 у Мадрыдзе і зарабіла амаль мільён еўра