Памёр маладафронтавец першай генерацыі Андрэй Пятроў
У сацсетках паведамілі пра смерць аднаго з заснавальнікаў Маладога Фронту Андрэя Пятрова. Яму было ўсяго 46 гадоў.
Андрэй Пятроў
Андрэй Пятроў быў адным з заснавальнікаў «Маладога фронту», сябрам Цэнтральнай рады МФ першага склікання, адным з заснавальнікаў арганізацыі «Зубр».
Кіраўніцтва Маладога Фронту едзе ў Кіеў на сустрэчу з Зянонам Пазняком. 1998 год. Злева направа: Алесь Карніленка (не ўваходзіў у склад кіраўнікоў «МФ»), Аліна Шаліна, Павел Севярынец, Яўген Скочка, Андрэй Пятроў, Аляксей Янукевіч
Мяркуючы па паведамленні ў сацсетках, не стала Андрэя яшчэ ў мінулым годзе, але стала вядома пра гэта толькі цяпер. Прычына смерці не называецца.