БЕЛ Ł РУС

ДТЗ у Брэсце: загінулі матацыкліст і яго пасажырка

8.06.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Раніцай 8 чэрвеня на вуліцы Ковельскай у Брэсце адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінулі 33-гадовы матацыкліст і яго 55-гадовая пасажырка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля пяці гадзін раніцы жыхар Іванаўскага раёна, які не меў вадзіцельскага пасведчання, кіраваў матацыклам Kawasaki.

Мужчына, верагодна, не выбраў бяспечную хуткасць руху і сутыкнуўся з металічнай агароджай. І кіроўца, і яго пасажырка загінулі на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула