БЕЛ Ł РУС

Велападарожнік з Пінска паехаў у Смаленскую вобласць — і ў яго там скралі веласіпед

8.06.2025 / 18:1

Nashaniva.com

Дзмітрый Ленкавец раней аб'ездзіў усю Беларусь.

Дзмітрый Ленкавец. Фота: ldd.by

Падарожнік і фатограф з Пінска Дзмітрый Ленкавец вядомы тым, што аб'язджае на веласіпедзе славутасці Беларусі. Так ён наведаў усе 118 раёнаў краіны.

З 2024 года Дзмітрый стаў падарожнічаць на веласіпедзе і па Расіі. Была вандроўка з Пінска ў Санкт-Пецярбург.

На гэтым тыдні Дзмітрый адправіўся ў падарожжа па Смаленскай вобласці Расіі.

Мяркуючы па фота ў сацсетках, калі ён быў у Вязьме, у яго скралі веласіпед. На ім ён вазіў усе неабходныя для падарожжа рэчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула