БЕЛ Ł РУС

Ізраіль загадаў не падпускаць судна з Грэтай Тунберг у Газу

8.06.2025 / 18:21

Nashaniva.com

Судна, на якім сярод іншых плыве шведская экаактывістка Грэта Тунберг, набліжаецца да тэрытарыяльных водаў Газы. Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац загадаў не падпускаць карабель.

Фота: Fabrizio Villa / Getty Images

«Я даў указанне Арміі абароны Ізраіля дзейнічаць такім чынам, каб флатылія нянавісці «Мадлен» не дасягнула берагоў Газы, і выкарыстоўваць для гэтага ўсе неабходныя сродкі», — напісаў у твітары міністр.

«Вам лепш вярнуцца, таму што вы не прыедзеце ў Газу», — звярнуўся Ісраэль Кац да Грэты Тунберг і іншых людзей на караблі.

«Ізраіль будзе процідзейнічаць любым спробам прарваць блакаду або аказаць дапамогу тэрарыстычным арганізацыям — на моры, у паветры і на сушы», — дадаў ён.

הנחיתי את צה"ל לפעול כדי שמשט השנאה "מדלין" לא יגיע לחופי עזה - ולנקוט בכל אמצעי שיידרש לשם כך.

לגרטה האנטישמית ולחבריה דוברי תעמולת חמאס אני אומר בצורה ברורה: כדאי שתעשו אחורה פנה - כי לעזה לא תגיעו.

ישראל תפעל נגד כל ניסיון לשבור את הסגר או לסייע לארגוני טרור – בים, באוויר… pic.twitter.com/5gwCLqOYLH

— ישראל כ”ץ Israel Katz (@Israel_katz) June 8, 2025

Карабель у Газу адплыў з Сіцыліі ў мінулую нядзелю. Акцыя арганізавана ў рамках місіі «флатылія Свабоды» з мэтай «прарваць блакаду Газы з боку Ізраіля» і прыцягнуць увагу да гуманітарнай сітуацыі ў рэгіёне. Тунберг раней выказвала падтрымку Палесціне і сектару Газа, удзельнічаючы ў акцыях салідарнасці і заклікаючы да неадкладнага спынення агню і справядлівасці для палесцінцаў. 

На борце таксама французская дэпутатка Еўрапарламента палестынскага паходжання Рыма Хасан і вядомы ірландскі акцёр Ліам Канінгам (здымаўся, напрыклад, у «Гульні тронаў»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула