БЕЛ Ł РУС

Мінчанка купіла кілаграм крэветак і амаль палову выкінула ў сметніцу — адны галовы

8.06.2025 / 19:36

Nashaniva.com

«У якім мы былі шоку».

Мінчанка купіла 1,1 кілаграм крэветак за 26,39 рубля і толькі дома пабачыла, што прыкладна 400 грамаў з гэтай пакупкі — гэта галовы, піша «Анлайнер».

Цана крэветак за кіло была 23,99 рубля.

«Вырашыла ўзяць крэветкі на выходныя, для кампаніі, у якім мы былі шоку, калі з усяго аб'ёму выйшла палова галоў! Самі галовы завесілі прыкладна на грам 400», — расказала пакупніца.

Атрымліваецца, 400 грам галоў каштавалі каля 10 рублёў (37,9% ад агульнай сумы). Хутчэй за ўсё, некаторыя пакупнікі наўмысна адрываюць крэветкам галовы проста ў крамах, каб не пераплачваць за лішнія грамы.

Таксама варта ўлічваць, што рэальная вага морапрадуктаў будзе яшчэ меншай пасля размарозкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула