БЕЛ Ł РУС

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

8.06.2025 / 22:8

Nashaniva.com

Падчас візіту ў Кітай 2-4 чэрвеня з Лукашэнкам быў і яго малодшы сын Мікалай.

Фота: Wagner Meier / Getty Images

Першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў расказаў пра некаторыя дэталі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і лідара Кітая Сі Цзіньпіна.

«На працоўнай сустрэчы таварыш Сі Цзіньпін сказаў фразу, я проста яе паўтару. «Мой сябар, у нас з табой асаблівыя адносіны, таму і абед у нас будзе сямейным. І ўпершыню ў гісторыі на гэтым сямейным абедзе, у такім ключы, з замежным лідарам, будзе прысутнічаць мая дачка», — прывёў словы кітайскага лідара Снапкоў у перадачы на БТ.

На тым абедзе была таксама жонка Сі Цзіньпіна — спявачка і актрыса Пэн Ліюань.

«Сустрэча была фантастычная», — дадаў беларускі чыноўнік.

Фота: Пул першага

Дачка Сі Цзіньпіна — 32-гадовая Сі Мінцзэ — яго адзінае дзіця. Вучылася ў Гарвардскім універсітэце.

Падчас візіту ў Кітай з Лукашэнкам быў і яго малодшы сын Мікалай. Ці прысутнічаў ён на абедзе ў Сі, не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула