БЕЛ Ł РУС

Каля Драздоў прадаецца дом за $2,5 мільёна

8.06.2025 / 23:6

Nashaniva.com

Двухузроўневы дом гатовы на 80%.

Фота тут і далей: realt.by

У Мінску каля вадасховішча Дразды (вуліца Вербная) прадаецца катэдж.

Двухузроўневы маналітна-каркасны дом пабудавалі ў 2023 годзе. Яго агульная плошча — 545,5 квадратнага метра, жылая — 220. У аб'яве пазначана, што дом гатовы на 80%. Ёсць лазня, камін, гараж. Ацяпленне газавае. Унутры дом аздоблены дрэвам.

Плошча ўчастка — 12 сотак.

За дом просяць 7,5 мільёна рублёў, ці 2,5 мільёна даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула