БЕЛ Ł РУС

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?

9.06.2025 / 9:14

Nashaniva.com

У многіх з нас здараліся сітуацыі, калі бульба, цыбуля ці часнок доўга ляжаць і пачынаюць прарастаць. Адны лічаць, што такую гародніну яшчэ можна ўжываць у ежу, іншыя — што нельга. Вось што пра гэта кажуць спецыялісты.

Фота: Getty Images

Чым небяспечная прарослая бульба?

Калі бульба пачынае прарастаць, яна вырабляе глікаалкалоіды — саланін і хамарын, якія абараняюць расліны ад шкоднікаў. Але гэтыя рэчывы таксічныя і для чалавека.

«Гэты прыродны хімікат звычайна знаходзіцца ў зялёных частках скуркі. Таму нельга есці зялёную бульбу», — тлумачыць Крыс Бішап з універсітэту Лінкальна, піша BBC.

«У парастках узровень гэтых хімікатаў можа быць яшчэ вышэйшы, таму іх трэба цалкам выдаляць», — дадае ён.

Калі прарослую бульбу можна есці?

Паводле Агенцтва харчовых стандартаў Вялікабрытаніі (FSA), некаторую бульбу пасля прарастання ўсё ж можна ўжываць у ежу, калі:

клубні цвёрдыя, не маюць зморшчынак або гнілі;

парасткі кароткія — іх проста трэба зрэзаць;

няма зялёных плям — іх наяўнасць сведчыць пра высокую канцэнтрацыю саланіну.

«Калі бульба зелянее або становіцца мяккай — лепш яе выкінуць,» — кажуць у FSA.

Што будзе, калі з’есці зялёную або прарослую бульбу?

«Саланін таксічны для людзей і жывёл, асабліва для котак і сабак,» — папярэджвае прафесарка Кэці Мартын з Універсітэта Усходняй Англіі.

Пры невялікім атручэнні магчымыя ваніты, боль у жываце, дыярэя. У цяжкіх выпадках — слабасць, страта прытомнасці, і нават смерць.

Як правільна гатаваць прарослую бульбу

Зрэзаць усе парасткі і зялёныя месцы.

Калі парасткі доўгія, а бульба — мяккая або зморшчаная, яе лепш выкінуць.

Дзеці, цяжарныя і людзі з аслабленым імунітэтам не павінны ўжываць нават падрыхтаваную прарослую бульбу.

А што з прарослай цыбуляй і часнаком?

Тут навіны куды лепшыя. Прарослая цыбуля і часнок не ўтрымліваюць таксічных рэчываў, як бульба.

«У адрозненне ад бульбы, яны цалкам бяспечныя,» — кажа прафесарка Мартын.

Аднак парасткі могуць зрабіць смак цыбулі і часнаку горкім, а кансістэнцыю — мякчэйшай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула