БЕЛ Ł РУС

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі

9.06.2025 / 9:16

Nashaniva.com

У Чабаксарах уначы на панядзелак у выніку атакі ўкраінскіх дронаў узнік пажар на тэрыторыі прадпрыемства «ВНІІР-Прагрэс».

Як пішуць расійскія вайсковыя крыніцы, гэты завод вырабляе навігацыйную і транспартную апаратуру, якая выкарыстоўваецца ў расійскай высокадакладнай зброі.

Відавочцы публікуюць відэа пралёту дронаў над горадам і пажару, што ўзнік на тэрыторыі прадпрыемства.

Удар па пацвердзіў у тэлеграме кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў. Паводле яго слоў, прынята рашэнне прыпыніць працу завода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула