БЕЛ Ł РУС

Больш за 70 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці ў Гомельскай вобласці праз непагадзь

9.06.2025 / 09:44

Nashaniva.com

У выніку моцнага ветру (да 20 м/с), ліўняў і навальніц у Гомельскай вобласці без электрычнасці засталіся 72 населеныя пункты. Найбольш пацярпелі Гомельскі, Мазырскі і Рэчыцкі раёны.

Прычынай адключэнняў электрычнасці сталі абрывы правадоў з-за падзення дрэў, а таксама пашкоджанні апораў і іншых элементаў ліній электраперадачы.

Па стане на 8:00 раніцы рамонтныя работы працягваюцца ў 25 населеных пунктах. 

Паводле прагнозаў, дрэннае надвор’е захаваецца да канца дня.

Пра пашкоджанні або праблемы з электрычнасцю можна паведаміць па нумарах 144 або 115.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула